Velvet Revolver нагледзелі сабе новага вакаліста

Музыкі Velvet Revolver маюць намер запрасіць на ролю новага вакаліста гурта фронтмэна малавядомага ірландскага калектыва Million Dollar Reload Філа Конелэйна (Phil Conalane), паведамляе Music Radar са спасылкай на блізкія да гурта крыніцы. Раней вакалістам праекту былых удзельнікаў Guns N'Roses з'яўляўся Скот Вэйланд, аднак у красавіку 2008 года ён быў выгнаны з калектыва за "надзвычай неўраўнаважаны характар". Неўзабаве Вэйланд уз'яднаўся для канцэртнага тура са сваёй першай групай Stone Temple Pilots і выпусціў сольны альбом "Happy in Galoshes", а Velvet Revolver заняліся пошукамі новага вакаліста.

Паводле дадзеных выдання, Філа Конелэйна ў Velvet Revolver прапанаваў былы ўдарнік Guns N'Roses Стывен Адлер. Таксама вядома, што ірландскага спевака планавалі запрасіць у сваю групу Stone Gods экс-удзельнікі The Darkness.

Афіцыйнага пацверджання ад Velvet Revolver аб запрашэнні Філа Конелэйна ў гурт пакуль не паступала.

Фота: www.russiansanfran.com