Венэсуэльцы прыязджалі пераймаць досвед пабудовы аграгарадкоў

Дэлегацыя Венэсуэлы адведала Нясвіжчыну з мэтай пераняць досвед будаўніцтва аграгарадкоў. Архітэктары, будаўнікі і сяляне адведалі Сноў, мясцовы вялікі мясакамбінат, азнаёміліся з інфраструктурай і побытам жывёлаводаў.
Адведалі госці і Гарадзейскі цукровы камбінат. Праўда, цукар у Венэсуэле вырабляецца з трыснягу, а не з буракоў. Госці заявілі, што маюць намер узвесці падобныя аграгарадкі на радзіме.