Венгерскі амбасадар не разумее, чаму ціснуць на Еўрарадыё і Белсат
На прэс-канферэнцыі 5 студзеня амбасадар Венгрыі Фэрэнц Контра асобна ўзгадаў пра дзеянні беларускіх праваахоўных органаў і спецслужбаў у дачыненні да журналістаў. Фэрэнц Контра: "Як мы разумеем, 19 снежня арыштавалі не толькі ўдзельнікаў мірнай дэманстрацыі, але і даволі шмат журналістаў — замежных і беларускіх. Не зусім зразумела, у чым іх віна. Еўрасаюз надае вялікую важнасць прынцыпам свабоды слова і друку. І прычым тут "Белсат" і "Еўрапейскае радыё для Беларусі"? Яны што — парушылі нейкія законы?.. І яшчэ двое журналістаў, якія напэўна патрапілі ў турму з-за таго, што пішуць...".
Нагадаем, у офісе Еўрарадыё супрцоўнікі спецслужбаў 25 снежня правялі ператрус, забраўшы ўсе носьбіты інфармацыі. Была абшуканая і здымная кватэра тэлеканала "Белсат", некалькі яго журналістаў выклікалі на допыт у КДБ. У ізалятары КДБ знаходзяцца журналістка "Новой газеты" Ірына Халіп і рэдактарка сайта "Хартыя-97" Наталля Радзіна, якіх вінавацяць "у арганізацыі масавых беспарадкаў".
З 1 студзеня 2011 года на наступныя паўгода ў Савеце міністраў ЕС старшынюе Венгрыя.