Вэнс не паляцеў у Швейцарыю на перамовы з Іранам
Джэй Дзі Вэнс / Reuters
Віцэ-прэзідэнт ЗША Джэй Дзі Вэнс адмяніў запланаваную паездку ў Швейцарыю на сустрэчу з іранскімі прадстаўнікамі, паведаміў Белы дом.
Амерыканская дэлегацыя гатовая адправіцца ў дарогу, як толькі планы будуць канчаткова ўзгодненыя. Але, як заявіў прадстаўнік Белага дома, "лагістыка гэтых перамоваў ніколі не была простай і прадказальнай".
Але гэта не значыць, што здзелка паміж Тэгеранам і Вашынгтонам адмяняецца. Белы дом разлічвае "як мага хутчэй пачаць тэхнічныя перамовы" па рэалізацыі мемарандума.
Тэкст папярэдняй дамовы так і не быў афіцыйна апублікаваны. Згодна з праектам, які апублікаваў Bloomberg, вынікае, што Іран адкрывае Армузскі праліў (гэта ўжо зроблена), Ізраіль прыпыняе ўдары па Ліване, а таксама Тэгеран атрымлівае доступ да інвестфонду ў 300 млрд долараў, але што гэта за фонд незразумела.