Вену зноў прызналі найлепшай па якасці жыцця ў свеце

Сталіца Аўстрыі абараніла свой леташні тытул найлепшага горада планеты паводле якасці жыцця. Даследаванне правяла лонданская кампанія Mercer Human Resource Consulting. Вена пакінула ззаду Цюрых, Ванкувер, Сіднэй і Дзюсельдорф.
Арганізатары выставілі да канкурсантаў 39 крытэраў. Галоўнымі з іх былі палітыка, эканоміка, ахова здароўя, адукацыя, транспарт і сацыяльныя паслугі.

Уладальнікамі другога і трэцяга месца, як і летась, сталі швейцарскія Цюрых і Жэнева. Замыкае рэйтынг з 221 гарадоў Багдад. Па выніках даследавання, у першай дзясятцы ў параўнанні з 2009 годам не адбылося наогул ніякіх змен.

Аўстрыйская сталіца набрала 108,6 балаў, Цюрых - на 8 менш. У яго менш зеляніны: у Вене 56% тэрыторыі займаюць паркі ды іншыя пасадкі, а ў Цюрыха - 28 %. Таксама ў Вене больш развітая сетка роварных сцежак - 1,1 тыс км, а ў Цюрыху - 340 км. У Вене больш кінатэатраў і рэстаранаў.

Ніводзін усходнеэўрапейскі ці постсавецкі горад у першую пяцідзясятку ня трапіў.

Найлепшыя 50 гарадоў можна пабачыць тут