Верамко перайшоў з БАТЭ ва ўкраінскі "Севастопаль"

Галкіпер ФК БАТЭ Сяргей Верамко вяртаецца ва ўкраінскае першынство. У чацвер варатар падпісаў кантракт з "Севастопалем". Раней Верамко ўжо выступаў у чэмпіянаце Ўкраіны - у "Харкаве", паведамляе Прессбол.

Нагадаем, Верамко, трохразовы чэмпіён Беларусі, гуляў за БАТЭ ў групавым турніры Лігі чэмпіёнаў і Лігі Еўропы. "Севастопаль" пасля 19 тураў — зараз у чэмпіянаце Украіны перапынак — займае перадапошні, 15-ты радок.