“Верасы” запісалі новую версію “Калыханкі”

Пра гэта Еўрарадыё паведаміў народны артыст Беларусі Васіль Раінчык.
Па словах кампазітара, новую версію “Калыханкі” яму прапанавала запісаць Белдзяржтэлерадыёкампанія. У інтэрнэце нават з’явілася інфармацыя, што запісаць вакальную партыю было прапанавана пераможцу сёлетняга “Еўрабачання” Аляксандру Рыбаку:

Раінчык: “Па маёй дамоўленасці з Белдзяржтэлерадыёкампаніяй, мая “Калыханка” павінна выйсці ў эфір пасля Новага года. Было вельмі шмат розных варыянтаў, парадаў і гэтак далей… Я нават і не памятаю, хто і што прапаноўваў. Таму ў выніку “Калыханку” запісаў новы склад ансамбля “Верасы”. Прычым мне вельмі спадабаўся і сам запіс, і тое, як яны яе праспявалі”.