Верніка "Новага запавету" канчаткова апраўдалі

Мінскі абласны суд адхіліў пратэст пракуратуры на апраўдальны прысуд верніку царквы "Новы запавет" Івану Міхайлаву. Як нагадвае БелаПАН, яго вінавацілі ва ўхіленні ад службы ў войску. Раней хлопца прызналі вінаватым, і ён адбыў паводле гэтага абвінавачання трохмесячны арышт. 21-гадовы вернік "Новага запавету" Іван Міхайлаў адмовіўся служыць у войску, куды яго прызывалі ў снежні 2008 года. Ён тады папрасіў альтэрнатыўную службу ў адпаведнасці з артыкулам 57 Канстытуцыі. Але яму адмовілі, і малады чалавек трапіў пад арышт.

Праваабарончая арганізацыя "Міжнародная амністыя" прызнала Міхайлава вязнем сумлення.