Вернікі касцёла паказалі спектакль гомельскім бяздомным
У Гомелі ў Доме міласэрнасці місіянерак Боскае любові, сясцёр Маці Тэрэзы 6 снежня адбыўся спектакль. Яго гледачамі сталі каля 60 гомельскіх бяздомных і беспрацоўных, для якіх манашкі штодня арганізоўваюць харчаванне. Спектакль "Фацімская вестка" падрыхтавалі вернікі мясцовага касцёла Нараджэння Панны Марыі. Сцэнар на тэму з'яўлення Багародзіцы ў 1917 годзе тром маленькім пастухам з Фацімы (мясцовасць у Партугаліі) напісала прыхаджанка храма Лідзія Краўцова. У пастаноўцы былі задзейнічаныя каля 15 чалавек, галоўныя ролі гралі дзеці.
Пасля вячэрняй службы 7 снежня спектакль будзе паказаны ў касцёле Нараджэння Панны Марыі. У студзені з каляднай п'есай самадзейны калектыў плануе зноў выступіць у Доме міласэрнасці, а таксама ў жаночай калоніі.
БелаПАН