Вершы паэтаў Брэстчыны выйдуць па-украінску на Валыні
Ва Ўкраіне будзе выдадзены зборнік вершаў паэтаў з Брэста у перакладзе на ўкраінскую мову. Пра гэта стала вядома цягам нядаўнай вандроўкі пяці брэсцкіх літаратараў на Валынь. Вядомы найперш як рэдактар папулярнай недзяржаўнай газеты, але і як паэт, Мікалай Аляксандраў таксама браў удзел у вандроўцы. Ён распавёў Еўрарадыё, што ўкраінцы добра ведаюць вершы сваіх паэтаў. Нават не вельмі вядомых. Мікалай Аляксандраў: "Яны цудоўна ведаюць сваіх літаратараў. У школах выкладаецца прадмет, дзе вывучаецца літаратура Валыншчыны. Калі бібліятэкары, выступаючы імправізавана, з месца, чыталі напамяць вершы сваіх паэтаў, такіх як Чарнецкі, Ніна Горык, Васыль Гэй, гэта было для нас нязвыкла".
Мясцовая ўлада асобным радком закладае ў бюджэт грошы на развіццё літаратуры. Кожны з 32 чальцоў Валынскага аддзялення Саюза пісьменнікаў Украіны можа выдаць 2 свае кніжкі на год. Каардынуе выдаткі на літаратуру адмысловая грамадская Рада пры Валынскім аблвыканкаме.
Цяпер валынскія пісьменнікі сканцэнтраваліся на даследаванні гісторыі краю, даглядзе ўкраінскай мовы і традыцыі, сказаў спадар Аляксандраў. Аднак ёсць і яшчэ адзін акцэнт — кантакты з брэсцкімі калегамі. Літаратары Саюза беларускіх пісьменнікаў перакладаюць творы валынскіх калегаў на беларускую мову. І наадварот, увосень у Луцку мае выйсці зборнік паэтаў Брэстчыны па-украінску.