Верталёт беларускіх ратавальнікаў працягвае тушыць пажары ў Грэцыі

Верталёт міністэрства па надзвычайных сітуацыях Беларусі працягвае ўдзельнічаць у тушэнні пажараў у Грэцыі. Як паведаміў прэс-сакратар МНС Віталь Навіцкі, цяпер беларускія ратавальнікі знаходзяцца ў 180 кіламетрах ад Афін, на паўвостраве Пелопанес. У Грэцыі прысутнічаюць 15 беларускіх ратавальнікаў, з якіх шасцёра — наземныя спецыялісты-тэхнікі і дзевяць чалавек экіпажа.

Верталёт абсталяваны вадазліўнай прыладай, можа забраць з любога вадаёма за адзін раз да 15 тон вады і перанесці ў патрэбную кропку. Штодня ён лятае па 8-10 гадзін. Усяго з сярэдзіны чэрвеня гэтага года беларускія ратавальнікі наляталі на тушэнні пажараў у Грэцыі больш 170 гадзін.

Згодна з кантрактам, беларускія ратавальнікі прабудуць у Грэцыі да сярэдзіны кастрычніка.

БелаПАН