Верталёт-беспілотнік распрацавалі ў Беларусі
Вучоныя навукова-даследчай лабараторыі Ваеннай акадэміі Беларусі распрацавалі новую мадэль беспілотнага лятальнага апарата, паведаміў навуковы супрацоўнік акадэміі Андрэй Цанава. Інавацыя прадстаўлена на Маладзёжным інавацыйным форуме. Гэта фактычна мініяцюрны верталёт-беспілотнік, які можа пралятаць да 5 км з хуткасцю 60 км/гадзіну, расказаў вучоны. Галоўнай перавагай такой тэхнікі ў параўнанні з беспілотнікамі самалётнага тыпу з'яўляецца магчымасць завісання над аб'ектам.
Распрацаваны беспілотнік можа лятаць у паўаўтаматычным рэжыме пад кіраваннем аператара. Ён не патрабуе вялікай плошчы для ўзлёту, запускаецца як з зямлі, так і з рукі, паведамляе БЕЛТА.
Распрацаваны беспілотнік можа лятаць у паўаўтаматычным рэжыме пад кіраваннем аператара. Ён не патрабуе вялікай плошчы для ўзлёту, запускаецца як з зямлі, так і з рукі, паведамляе БЕЛТА.