"Вертыкальшчык" і святар агітавалі “за стабільнасць”

Настаяцель Свята-Пакроўскай царквы ў Докшыцах а. Георгій Мялешка сказаў казань з нагоды выбараў:
"Бацюшка сказаў, што сёння выбары, і што трэба ўважліва падумаць, за каго галасаваць. Потым ён дадаў, што мы добра жывем, што ў нас ёсць што есці, у што адзецца, і што ўлада не забараняе нам маліцца ў царкве", - распавялі карэспандэнту "Westki.info" прыхаджане царквы.

Паводле царкоўнага права, святарам забаронена займацца палітычнай дзейнасцю і перадвыбарчай агітацыяй. 

У газеце Шаркоўшчынскага райвыканкама "Кліч Радзімы" надрукаваны зварот старшыні райвыканкама Мечыслава Морхата:

"Беларусь праводзіць выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (...) у стане сацыяльна-эканамічнай стабільнасці, якая стала рэзультатам планамернай і зладжанай работы Прэзідэнта краіны А. Р. Лукашэнкі, парламента, урада і ўсіх нас", - піша Морхат.
"Сваім голасам мы павінны падтрымаць тую стабільнасць, якую маем цяпер і якой не могуць пахваліцца многія краіны свету".