The Verve амаль скончылі працу над альбомам

Брыт-поп калектыў The Verve завяршаюць працу над сваім новым студыйным альбомам. Чацвёрты дыск калектыву яшчэ не атрымаў назвы, але ўжо вядомая дакладная дата яго выхаду — 18 жніўня.

Дэталі будучага альбома пакуль трымаюць у сакрэце.

Нагадаем, што The Verve уз'ядналіся летам мінулага году пасля амаль дзесяцігадовага перапынку.

У бліжэйшых планах The Verve — правядзенне летняга фэставага турнэ па Еўропе. Гурт з'явіцца на брытанскіх Гластанберы, T In The Park, Oxegen Fest, іспанскім Summercase і японскім Summersonic Festival.

Новы альбом гурта стане паслядоўнікам «Urban Hymns», які быў выдадзены ў 1997-м годзе.

Фота: musicologynyc.blogspot.com