The Verve прыдумалі назву альбома
Героі брыт-попа The Verve, якія вярнуліся ў музычны бізнес пасля працяглага перапынку, абвясцілі назву свайго новага студыйнага альбома.
Чацвёрты дыск папулярнага ў 90-х гурта атрымаў сціплы і немудрагелісты тытул «Four». Выпуск альбома запланаваны на 18 жніўня ў Еўропе і 19 жніўня – у ЗША.
Перад рэлізам будзе выдадзены сінгл пад назвай «Love Is Noise», з якім ужо можна азнаёміцца на афіцыйным сайце The Verve.
Дадам, што «Four» з'яўляецца паслядоўнікам выдадзенага ў 1997-м годзе альбома «Urban Hymns», які стаў адным з бестселераў канца 90-х дзякуючы размешчанаму на ім суперхіту «Bitter Sweet Symphony».
Нагадаем, што The Verve уз'ядналіся летам мінулага года пасля амаль дзесяцігадовага перапынку.
У цяперашнім складзе гурта прысутнічаюць вакаліст і аўтар песень Рычард Эшкрафт, гітарыст Нік Макэйб, басіст Сайман Джонс і бубнач Пітэр Сэлсбуры.
У бліжэйшых планах The Verve – правядзенне летняга фэставага турнэ па Еўропе, падчас якога музыкі адыграюць у якасці хэдлайнераў на знакамітым Гластанбэры.
Фота: musicologynyc.blogspot.com