The Verve запішуць новы альбом
Брытанскі гурт The Verve уз’яднаецца для запісу новага альбома і серыі канцэртаў пасля васьмігадовага перапынку.
Паводле Reuters, на мінулым тыдні музыкі сустрэліся ў студыі і пачалі падрыхтоўку да запісу. Але гітарыст Сайман Тонг, які зараз з’яўляецца ўдзельнікам праекту The Good, the Bad And the Queen, хутчэй за ўсё не далучыцца да калектыву The Verve.
Дадам, што гурт плануе скончыць працу над новым альбомам увосень 2007 года. Акрамя таго, ужо вядома, што ў лістападзе музыкі адыграюць як мінімум шэсць канцэртаў на тэрыторыі Вялікабрытаніі.
Нагадаю, што гурт The Verve быў заснаваны ў 1989 годзе і праіснаваў да 1999-га, з кораткачасовым перапынкам у сярэдзіне дзевяностых. За дзесяць год калектыў паспеў выдаць толькі тры поўнафарматныя студыйныя кружэлкі, апошняя з якіх, Urban Hymns, дабралася ў 1997 годзе да першых радкоў брытанскіх чартаў.
Фота: www.8notes.com