Весляры вернуць Беларусь у Еўропу (фота)
Пра гэта на прэс-канферэнцыі, прысвечанай адкрыццю Чэмпіяната свету па веславанні сярод спартоўцаў да 23 гадоў, заявіў сябра Рады Міжнароднай асацыяцыі веславання (FISA) Альгірдас Расланас: Расланас: "Калі гаварыць пра Беларусь і ўвесь гэты постсавецкі рэгіён, то ён павінен з часам вярнуцца ў Еўропу. Таму Міжнародная Федэрацыя веславання хоча, у нас такая стратэгія, каб як мага больш людзей былі структурна і арганізацыйна прыцягнутыя да гэтага працэсу. Мы думаем, што спорт тут ідзе паперадзе".
Сп.Расланас у гутарцы з Еўрарадыё адзначыў, што Чэмпіянат свету 2010 года сам па сабе скачок цераз прыступку да правядзення першынства сярод дарослых такога рангу: Беларусь не праводзіла сусветных юніёрскіх спаборніцтваў. Тым самым Беларусі аказаны давер, сказаў Расланас. Магчыма, ёй будзе па сілах правесці сусветнае першынство 2015 года ў гэтым відзе спорта сярод дарослых.
Вынанаўчы дырэктар FISA Мат Сміт пацвердзіў, што правядзенне такіх турніраў дае шанец такім краінам, як Беларусь, заявіцца, у выпадку паспяховага правядзення, на арганізацыю спаборніцтваў больш высокага рангу.