Вэстэрвэле, Хейг: Падзеі 19 снежня былі падстроены ўладамі
Міністры замежных спраў Германіі, Брытаніі заклікаюць да санкцый супраць лукашэнкаўцаў. Яны апублікавалі супольны артыкул у газеце "Уол-стрыт джорнал", паведамляе "Наша Ніва".
"Свет з жахам назірае, як на працягу апошніх шасці тыдняў рэжым у Беларусі бязлітасна і сістэматычна спрабуе разграміць грамадзянскую супольнасць і парасткі апазіцыі ў Беларусі", — пішуць яны. "Гвалт у ноч на 19 снежня шакаваў", — адзначаюць яны. Але, працягваюць, самае страшнае рэпрэсіі ў Беларусі "працягваюцца і цяпер".
Чатыры кандыдаты ў прэзідэнты і шматлікія палітычныя і грамадзянскія актывісты застаюцца ў зняволенні. Некаторыя "каюцца" праз тэлебачанне, прыгадваюць яны, хоць яшчэ нядаўна выступалі зусім з іншымі думкамі.
Міністры пішуць, што збіраецца ўсё больш і больш доказаў, што падзеі 19 снежня былі падстроены самімі ўладамі. Больш за 200 чалавек прайшлі праз допыты, 700 — праз затрыманні. Мінюст цісне на адвакатаў. Так апісваюць сітуацыю міністры.
"На маючай адбыцца сустрэчы міністраў замежных спраў Еўрапейскага Саюза мы будзем разглядаць жорсткі пакет санкцыяў у дачыненні да Беларусі. Мы не можам заплюшчваць вочы на тое, што адбываецца сёння ў гэтай малой еўрапейскай краіне. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка зрабіў свой выбар, і ў нас няма выбару, акрамя як рэагаваць адпаведным чынам".
Яны папярэджваюць, што ўсё гэта будзе сігналам для інвестараў.
"Мы хочам, каб беларускі народ зразумеў, што іх еўрапейскія сябры стаяць з імі поплеч. І калі Беларусь захоча вярнуцца ў еўрапейскую супольнасць нацый, мы будзем чакаць яе і радасна вітаць", — так сканчаюць яны свой артыкул.