Вэстэрвэле, Сікорскі, Більт і Шварцэнберг апублікавалі "Лукашэнка — лузер"
Карл Більт, Гіда Вэстэрвэле, Радак Сікорскі і Карал Шварцэнберг — міністры замежных справаў Швецыі, Нямеччыны, Польшчы і Чэхіі апублікавалі супольны артыкул у "Нью-Ёрк таймс" пад загалоўкам "Лукашэнка — лузер" або "Лукашэнка прайграў". Яго пераклад друкуе сайт nn.by. Адносіны паміж Еўрапейскім Саюзам і прэзідэнтам Беларусі Лукашэнкам не могуць застацца ранейшымі, пішуць міністры замежных спраў еўрапейскіх краін.
Міністры падкрэсліваюць, што "Такога — такіх фальсіфікацый і такіх нахабных рэпрэсій — Еўропа не бачыла даўно. Тое, што Мілошавіч у 2000 годзе вырабляў у Сербіі, блякне перад тым, што робіцца ў Беларусі".
Перспектывы атрымання грошай ад Захаду развеяліся як дым, сцвярджаюць аўтары. "Інвестары не пойдуць у краіну, дзе так дэманстратыўна выказваюць пагарду да закона", падкрэсліваюць еўрапейскія чыноўнікі.
Міністры пішуць, што адмаўляюцца супрацоўнічаць з Лукашэнкам, а абавязаны паглыбіць падтрымку беларускіх дэмакратаў. "Мы іх не пакінем, мы ім не здрадзім у час, калі іх край уваходзіць у новы змрочны перыяд" абяцаюць міністры замежных справаў. “Еўропа не будзе нямой”, заканчваюць свой ліст еўрапейскія чыноўнікі, паведамляе "Наша нива".