Ветэраны арміі неіснуючай дзяржавы наведаюць Беларусь
У верасні Беларусь наведаюць ветэраны арміі неіснуючай дзяржавы – ГДР. Пяць грамадзянаў Нямеччыны ў 1970-х гадах скончылі Мінскую вышэйшую
інжынерную зенітную ракетную вучэльню. А адзін з іх, Райнер Бош,
скончыў навучальную ўстанову з залатым медалём.
Немцы возьмуць у паездку сваіх жонак, сустрэнуцца са сваімі выкладчыкамі, пазнаёмяцца з сённяшнім беларускім войскам. Пра гэта паведаміла прэс-служба Міністэрства абароны Беларусі.
Regnum
Немцы возьмуць у паездку сваіх жонак, сустрэнуцца са сваімі выкладчыкамі, пазнаёмяцца з сённяшнім беларускім войскам. Пра гэта паведаміла прэс-служба Міністэрства абароны Беларусі.
Regnum