Ветэраны атрымалі права на адзін танны авіяквіток
Танны квіток на адзін палёт авіякампаніяй "Атлант-Союз" змогуць набыць ветэраны Вялікай Айчыннай вайны. Да сваякоў, да сяброў, ці проста па месцах баявой славы ветэраны паляцяць эканом-класай, без аплаты тарыфу авіякампаніі, але з аплатай падаткаў і збораў, якія спаганяюцца пры афармленні паветраных перавозак. Акцыя называецца "Масква. Радзіма. Перамога". Яна прымеркаваная да 65-годдзя перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Квіткі "туды" ці "туды-назварот" можна набыць на любы рэгулярны рэйс кампаніі "Атлант-Союз" з 1 па 31 траўня.
Тэрмін дзеяння квітка — адзін месяц. Гэта значыць, што замовіць і аформіць яго можна ўжо з 2 красавіка.
Па танны авіяквіток для ветэранаў можна звяртацца ў прадстаўніцтва кампаніі "Атлант-Союз" у Мінску, Брэсце, Гомелі і Гродне, паведамляе агенцтва БелаПАН.