Ветэраны Беларусі, Расіі і Латвіі сустракаюцца на Кургане Дружбы

Сустрэча ветэранаў Беларусі, Расіі і Латвіі пройдзе сёння ў Себежскім раёне Пскоўскай вобласці каля Кургана Дружбы, насыпанага на мяжы трох краін. Сёлета традыцыйнае мерапрыемства праводзіць беларускі бок. Як паведамляе сайт pln-pskov.ru, ветэраны паўдзельнічаюць ва ўрачыстым мітынгу, прысвечаным памяці партызан Вялікай Айчыннай, ускладуць кветкі да магілаў герояў.