Ветэраны вайны ў Афганістане патрабуюць вярнуць ім ільготы

Удзельнікі вайны ў Афганістане патрабуюць заканадаўча зацвердзіць статус удзельнікаў вайны для ветэранаў баявых дзеянняў на тэрыторыі іншых дзяржаваў, а таксама вярнуць ім сацыяльныя гарантыі і льготы. Адпаведны зварот на імя кіраўніка краіны Аляксандра Лукашэнкі і прэм'ер-міністра Сяргея Сідорскага накіравалі праваабаронца Алег Воўчак, лідэр Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання інвалідаў вайны ў Афганістане Аляксандр Камароўскі і прадпрымальнік, былы палітвязень Мікалай Аўтуховіч. Аўтары ліста падкрэсліваюць у звароце, што "пакуль сітуацыя не зненіцца ў лепшы бок", яны не могуць прыняць юбілейных узнагарод з нагоды 20-годдзя вываду савецкіх войск з Афганістану.

БелаПАН