Віцэ-прэм'ер Тозік: Сям'я павінна стаць культам

Віцэ-прэм'ер Анатоль Тозік у сувязі з гэтым задаў рытарычнае пытанне: "Калі мы гэтага не зробім, то пытанне, які сэнс у тым, што мы з вамі карачымся, калі праз 200 гадоў можа не быць нашага народа?".

Ён заклікаў зрабіць намаганні для скарачэння смяротнасці і павелічэння працягласці жыцця грамадзянаў. "Пры гэтым сям'я павінна стаць культам", — заявіў Тозік.

Як адзначае ІА REGNUM, за апошнія 10 гадоў колькасць насельніцтва Беларусі зменшылася амаль на 600 тысяч, а колькасць жыхароў краіны ў працаздольным узросце склала 624 чалавека на 1000 (у 1999г. гэтая лічба складала 746).