Віцебчукі абралі чарговую “Міс інтэрнэт” (фота)

18-гадовая студэнтка ЕГУ Кася Сцяпанава перамагла на конкурсе прыгажосці “Міс Інтэрнэт Віцебск-2009” . Гэты конкурс ўжо стаў традыцыйным, праводзіць яго мясцовы інтэрнэт-рэсурс “Народныя навіны Віцебска”.
Пераможца атрымала пуцёўку на 11-дзённы адпачынак у Еўпаторыі, а замест кароны — сапраўдны купальскі вянок. Гэта адзіны конкурс інтэрнэт-прыгажунь, што праводзіцца на Віцебшчыне.