Віцебск пазбавілі савецкага ордэна

У Віцебску прыбралі яшчэ ашчэ адзін сімвал савецкай эпохі. Падчас рэканструкцыі з фасада будынка, дзе апошнім часам быў Камітэт дзяржкантролю, знялі барэльефную выяву ордэна Працоўнага чырвонага сцяга. Віцебск быў ўзнагароджаны гэтым ордэнам 28 жніўня 1974 года указам Прэзідыўма Вярхоўнага Савета СССР за вялікія поспехі працоўных і ў сувязі з 1000-годдзем з часу заснавання.

"Народныя навіны Віцебска" нагадваюць, што прыкладна год таму дэмантавалі стэлу з сярпом і молатам, якая стаяла ў цэнтры горада на плошчы Свабоды.