Віцебск сустрэне гасцей "Славянскага базару" Пагоняй
Выявы герба Віцебскай вобласці павінны паўстаць на ўездах у горад з усіх бакоў напярэдадні "Славянскага базара". Такое даручэнне даў губернатар Аляксандар Косінец падчас рабочай нарады па падрыхтоўцы да фестывалю. Нагадаем, днямі прэзідэнт зацвердзіў шэраг геральдычных сімвалаў Віцебскай вобласці. У тым ліку быў зацверджаны і ўласна герб Віцебшчыны з выявай "Пагоні".