Віцебская абласная лякарня зарабляе на расіянах
Віцебская абласная клінічная лякарня сёлета зарабіла на экспарце медыцынскіх паслуг каля 600 млн.рублёў. Пра гэта паведаміў галоўны лекар клінікі Леанід Папковіч. Больш за 150 замежных грамадзян атрымалі тут медыцынскую дапамогу — гэта ў паўтара раза больш, чым у 2007 годзе. Прычым 140 пацыентаў з замежжа былі праапераваныя ў планавым парадку. Пераважна гэта былі аперацыі на падстраўнікавай залозе, лапараскапічныя аперацыі па выдаленні камянёў.
Як правіла, па медыцынскую дапамогу звяртаюцца жыхары памежных з Віцебскай вобласцю раёнаў Расійскай Федэрацыі — Смаленскай і Пскоўскай.
БЕЛТА
Як правіла, па медыцынскую дапамогу звяртаюцца жыхары памежных з Віцебскай вобласцю раёнаў Расійскай Федэрацыі — Смаленскай і Пскоўскай.
БЕЛТА