Віцебская архівістка дапамагла злавіць рабаўніка

Супрацоўніца Дзяржархіву з Віцебску атрымала сёння падзяку і грашовую прэмію за дапамогу міліцыі. Дзякуючы ёй міліцыянты здолелі затрымаць злачынцу, які абрабаваў п’янага на прыпынку грамадскага транспарту. Святлана Шалаева намагалася сама затрымаць рабаўніка, але ў яе гэта не атрымалася. Тады жанчына выклікала праваахоўнікаў. Скрадзеную сумку з грашыма і дакументамі вярнулі пацярпеламу.