Віцебская паліклініка лечыць ад дэпрэсіяў п'яўкамі

Партыю п'явак для гірудатэрапіі закупіла віцебская паліклініка №6, паведамле сайт "Народныя навіны Віцебска".  У бліжэйшай будучыні іх пачнуць выкарыстоўваць для лячэння хворых на гіпертанію, бранхіяльную астму, на захворванні пячонкі, варыкоз, гемарой, радыкуліт і іншыя захворванні. Акрамя таго, п'яўкі могуць выкарыстоўвацца як антыдэпрэсіўны альбо амаладжальны сродак.