Віцебскі астраном-аматар зарэгістраваў сваю абсерваторыю ў Гарвардзе

Віцебскі астраном-аматар зарэгістраваў сваю абсерваторыю ў Гарвардскім універсітэце, паведамляе “Рэспубліка”.
Сваю вежу Віталь Неўскі разам з бацькам пабудаваў у 20 кіламетрах ад абласнога цэнтра яшчэ ў 1991 годзе. Яе праект ён задумаў яшчэ ў школьным веку. Тэлескоп распрацаваў сам. Амаль 20 гадоў астраном займаецца каметамі, які акаляюць Сонечную сістэму. За гэты час ён вывучыў больш за 150 камет.

Вынікі сваіх назіранняў Віталь Неўскі штомесяц высылае ў ЗША, у Смітсаніянскую астранамічную абсерваторыю, дзе яны выкарыстоўваюцца для ўдакладнення параметраў арбіт гэтых нябесных цел.

Два гады таму астраном аўтаматызаваў свой тэлескоп і набыў адмысловую камеру, якая выводзіць на экран камп'ютара ўсе зафіксаваныя на небе аб'екты. Гэта дазволіла яму зарэгістраваць сваю абсерваторыю ў Міжнародным планетным цэнтры ў Гарвардзе – адзінай у свеце арганізацыі, дзе рэгіструюць абсерваторыі.