Віцебскі «Чырвоны Крыж» падараваў вяскоўцам каня

Віцебская абласная арганізацыя Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа вырашыла прэзентаваць жыхарам вёскі Выхадцы Лёзненскага раёна каня для сельскагаспадарчых работ. Гэты падарунак вяскоўцы атрымаюць у межах праекта, які атрымаў назву “Адраджэнне”. Паводле словаў старшыні абласной арганізацыі Чырвонага Крыжа Галіны Жаланавай, мэта праекта - пашырыць кола зносінаў адзінокіх сталых людзей і інвалідаў, якім даецца магчымасць адчуць, што іх праца прыносіць карысць.

Праект “Адраджэнне” дорыць вяскоўцам не толькі хатніх жывёлаў, але і прылады працы. Напрыклад, суседзі шчаслівых уладальнікаў каня з вёскі Высачаны атрымаюць ад Чырвонага Крыжа швейную машынку.


Валеры Зуеў, Еўрарадыё, Віцебск