Віцебскі КДБ затрымаў буйную партыю гераіну
Супрацоўнікі Віцебскага КДБ днямі затрымалі траіх мужчын і жанчыну, якія прывезлі з Расіі 56 грамаў гераіну. Адзначым, што буйной партыяй гэтага наркатычнага рэчыва лічыцца любая колькасць, якая перавышае адзін грам. Падрабязнасці паведамляе нашая карэспандэнтка Ядвіга Сташэўская:
“За наркакур'ерамі сачылі на працягу некалькіх месяцаў. Высветлілася, што група, у якой было некалькі асобаў цыганскай нацыянальнасці, не толькі прывозіла у Віцебск гераін, але і арганізавала яго распаўсюд па вобласці.
Наркадылерам пагражае пазбаўленне волі на тэрмін да 12 гадоў”.