Віцебскі сквер назавуць у гонар Бацькі Міная

Віцебскі сквер імя Леніна ў бліжэйшы час можа быць пераназваны ў гонар Героя Савецкага Саюза Міная Шмырава (Бацькі Міная). Па інфармацыі газеты “Рэспубліка”, гэтая ініцыятыва ў Віцебску абмяркоўваецца даўно. Кропку ў дыскусіях на тэму назвы сквера паставяць падчас святкавання 65-годдзя перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Рашэнне тапанімічнай камісіі будзе прынятае ў бліжэйшы час.