Віцебскі выканкам забараніў адбіраць назву ў вуліцы імя героя-“афганца”
Цікавы працяг мела спроба адабраць у вуліцы імя загінулага ў Афганістане хлопца. Гэта адбылося ў пасёлку Руба, што пад Віцебскам. Распавядае нашая карсэпандэнтка Ядвіга Сташэўская: “Пасля таго, як рашэнне пасялковага выканкаму трапіла ў сродкі масавай інфармацыі, віцебскія гарадскія ўлады агучылі сваё рашэнне – пакінуць вуліцы імя Віктара Дольнікава. Да таго ж, на школе, дзе вучыўся Віктар, і на доме, дзе жыла яго сям’я, з’явяцца мемарыяльныя шыльды. А на пачатку чэрвеня ў пасёлку зладзяць ўрачыстасці, прысвечаныя Віктару Дольнікаву”.
Віктар Дольнікаў загінуў у Афганістане ў 1983 годзе. У 1993-м пасялковыя ўлады вырашылі назваць яго імем вуліцу, а праз 15 гадоў адмянілі сваё рашэнне — нібыта па просьбах жыхароў вуліцы.
Віктар Дольнікаў загінуў у Афганістане ў 1983 годзе. У 1993-м пасялковыя ўлады вырашылі назваць яго імем вуліцу, а праз 15 гадоў адмянілі сваё рашэнне — нібыта па просьбах жыхароў вуліцы.