Віцебскіх студэнтаў абавязваюць галасаваць датэрмінова "кругавой парукай"

У віцебскіх ВНУ студэнтам паабяцалі даць выхадныя за датэрміновае галасванне. Аднак пры гэтым іх павязалі "кругавой парукай". Выхадныя атрымаюць не асобныя студэнты, а толькі цэлыя навучальныя групы — у выпадку, калі ўсе студэнты з групы прагаласуюць датэрмінова.  Жанчына: Я ўчора ўвечары была на 19 участку 17-й выбарчай акругі — студэнты ідуць... Проста чарга там! Ім паабяцалі: калі група ўся прагаласуе, то ўсю групу адпусцяць на суботу-нядзелю. І нават ня трэба, каб іх там куратара падганяў — яны адзін аднаго самі падганяюць, сварацца...

Па словах відавочцы, на ўчастку за 24 верасня прагаласавалі 203 чалавекі.