Віцебскія даішнікі на дзень пераселі на ровары

Два дзясяткі супрацоўнікаў Віцебскай ДАІ 22 версня, у Дзень без аўтамабіля, пераселі са службовых аўто на ровары. Як інфармуе БЕЛТА, нягледзячы на дождж даішнікі зладзлі агітацыйны велапрабег па вуліцах Віцебску. Такім чынам яны прыцягвалі ўвагу да міжнароднай акцыі і агітавалі за бяспечны і экалагічны транспарт - ровар. Акрамя таго, у Дзень без аўтамабіля эколагі разам з ДАІ праводзяць акцыю "Чысты горад" і правяраюць аўтамабілі на таксічнасць і дымнасць адпрацаваных газаў.

Летась падчас аналагічнай кампаніі найбольшая колькасць парушэнняў была выяўленая ў Віцебску і Мёрах.