Віцебскія рэгіёны правядуць спаборніцтва па флікерызацыі

З 10 лістапада на Віцебшчыне абвешчаны конкурс сярод рэгіёнаў. Назва ў яго складаная: "Агляд-конкурс узроўню прававой свядомасці ды ўзаемаветлівасці, а таксама агульнага ўзроўню функцыянавання дарожнай інфраструктуры".  Цягам месяца супрацоўнікі ДАІ будуць правяраць, як у раёнах з флікерызацыяй, ветлівасцю, у якім стане дарогі ды як ідзе прапаганда і агітацыя ў месцах масавага знаходжання людзей. Лепшыя тры рэгіёны атрымаюць узнагароды. Якія — пакуль трымаецца ў сакрэце.