Віцебскія студэнты карысталіся льготамі адзін дзень
Студэнтам і навучэнцам ПТВ Віцебска 13 снежня аб'явілі пра вяртанне льготаў на праезд у аўтобусах і трамваях. Але ўжо на наступны дзень палёгку адмянілі.
Як паведамілі "Народным навінам Віцебска" ў цэнтральнай дыспетчарскай ТТУ, адбылася памылка. У рашэнні Віцебскага аблсавета ад 10 снежня згадваліся толькі льготы для школьнікаў. Выправіў недагляд начальнік Віцебскага трамвайна-тралейбуснага ўпраўлення Васіль Паўлючкоў. Ад 14 снежня студэнты ізноў цалкам аплочваюць праезд.