Victoria’s Secret абвясціла імёны самых сэксуальных зорак


Вядомы вытворца жаночай бялізны кампанія Victoria’s Secret прадставіла штогадовы рэйтынг самых сэксуальных зорак шоў-бізнэсу. Званне самай сэксуальнай спявачкі сёлета атрымала Рыяна, а самага сэксуальнага спевака — Крыс Браўн. Вікторыя Бэкхем, удзельніца гурта Spice girls, была названая самай сэксуальнай маці.

Самымі сэксуальнымі акцёрамі, па меркаванні Victoria’s Secret, сталі Ева Мэндэс і Эрык Бана, піша People.

Званне сексі-пары атрымала Ферджы і яе бойфрэнд Джош, а сярод маладых самай "пякучай парай" вылучаныя супругі Кэтрын Хэйгл і Джош Кэлі.

Перавагу ў выбары самага сэксуальнага спартоўца Victoria’s Secret аддала Тоні Рамо.

У рэйтынг таксама патрапілі Скарлет Ёхансан (за пікантны стыль) і Джэсіка Біль (за самыя выразныя вусны). Акцёр Раян Сікрэст атрымаў месца ў спісе за самую сэксуальную ўсмешку, а Кейт Босаорт - адзначаная за пякучы погляд.

Фота: www.cursorinfo.co.il