Віцяблянаў заклікаюць "стучаць" на суседзяў
У Віцебску дзеля таго, каб прыцягнуць увагу праваахоўных органаў да свайго суседа, ўжо не трэба шукаць у яго паводзінах нешта крымінальнае. Дастаткова набраць нумар тэлефону даверу міліцыі і паведаміць, што сусед п’е. Калі ён яшчэ і мае непаўналетніх дзяцей, пільны кантроль з боку міліцыянтаў забяспечаны. Акцыя абвешчана у межах рэспубліканскай прафілактычнай кампаніі. Нумар тэлефону даверу распаўсюджаны ў сродках масавай інфармацыі з заклікам “зрабіць унёсак у барацьбу з антысацыяльнымі паводзінамі”.