Віцябляне абіраюць чалавека году
Віцебскія карыстальнікі інтэрнэту традыцыйна на пачатку студзеня абіраюць асобу, якая можа быць названа чалавекам мінулага году. Цікавы спіс кандыдатаў прыводзіць інтэрнэт-газета "Народныя навіны Віцебску". Абраць выбітную асобу 2009 году онлайн-выданне прапаноўвае з пяці чалавек.
Адзін з іх — губернатар Аляксандар Косінец, вядомы сваёй прагай да перабудоваў. Пры ім спляжылі парк, што быў калісьці закладзены ў гонар перамогі над фашысцкімі захопнікамі, і зрабілі замест яго “самую вялікую плошчу краіны”. Але пры ім жа на герб Віцебшчыны вярнулася "Пагоня". Таксама называцца асобай году Віцебшчыны могуць, на думку выдання ННВ, спявак Аляксандар Рыбак (нарвежац з віцебскімі каранямі), апазіцыйны актывіст Сяргей Белязека (чалавек, які папрасіў пазбавіць яго беларускага грамадзянства па палітычных матывах), ды двое віцебчукоў, што пазбаўленыя волі за мяжой, — Віктар Петухоў (арыштаваны ў Бангкоку борт-інжынер самалёта, што перавозіў зброю) і Сяргей Харлан (капітан карабля, які захапілі самалійскія піраты).
Пакуль па выніках галасавання “гонку” ачольвае кіраўнік вобласці.