Відэакліпы Боўі пакажуць у музеі
Кліпы, знятыя на песні Дэвіда Боўі, пакажуць у Музеі сучаснага мастацтва (MoMA) у Нью-Ёрку ў снежні, паведамляе NME. Паводле інфармацыі Variety, усяго будзе прадэманстравана 15 відэа музыкі, створаныя у перыяд з 1972 па 1999 года. У тым ліку кліпы на песні "Jean Genie", "China girl", "Heroes", "I'm afraid of americans", "Survive". Частка ранніх відэа знятая рэжысёрам і фатографам Мікам Рокам (Mick Rock), які таксама працаваў з Ігі Попам, Лу Рыдам, Queen і Sex Pistols.
Папярэднічаць дэманстрацыі кліпаў будзе ўступнае слова ўдзельніка Sonic Youth Тэрстана Мура (Thurston Moore). Паказ пройдзе ў рамках выставы "Погляд на музыку" (Looking at Music). Такім чынам, музей аддзякуе Дэвіду Боўі за відэаархіў музыкі, нядаўна перададзены ім у падарунак музею.
Фота: www.daymusic.ru