Відэарадары на "алімпійцы" пакуль працуюць ухаластую?
Пакуль што ніхто не можа сказаць, колькі правапарушэнняў зафіксавалі камеры і як яны працуюць. Так, старшы інспектар агульнарэспубліканскай ДАІ Яўген Лапец кажа, што наўрад ці такая інфармацыя ўвогуле дзесьці ёсць. Хаця яшчэ 9 кастрычніка начальнік сталічнай Дзяржаўтаінспекцыі сцвярджаў, што камеры ўжо пачалі працаваць.
Прававой базы пад дзейнасць відэарадараў пакуль няма. Адзіны дакумент, які рэгулюе радары, – указ кіраўніка краіны "Аб мерах, накіраваных на забеспячэнне бяспекі дарожнага руху з выкарыстаннем спецыяльных тэхнічных сродкаў". Іншая заканадаўчая база для выкарыстання камер адсутнічае. Пра гэта Еўрарадыё распавяла супрацоўніца брэсцкай ДАІ Наталля Сахарчук.
Сахарчук: "Пакуль яшчэ зарана нешта казаць. Калі для іх будзе прававая база, можна будзе даваць каментары. Давайце пачакаем, пакуль яны пачнуць працаваць. Пакуль у нас ёсць толькі 454-ы ўказ прэзідэнта".
Нагадаем, на трасе М-1, якая звязвае Брэст і Маскву, працуе каля ста відэакамераў. Таксама каля 100 камераў ёсць у Мінску. Аднак яны запрацуюць толькі праз год.