Віфлеемскі агонь прыбывае сёння ў Гродна

Віфлеемскі агонь прыбудзе ў Гродна 18 снежня. Ён будзе знаходзіцца ў гродзенскім кафедральным касцёле Францішка Ксаверыя. Гэты агонь запалены ад Нязгаснай лампады ў Базіліцы Нараджэння Хрыстовага ў Віфлееме. Яго перададуць на мяжы прадстаўнікам беларускіх моладзевых арганізацый польскія харцэры.

Да 6 студзеня лампада са знічом будзе выстаўленая каля цэнтральнага алтара базілікі. Вернікі любой канфесіі змогуць запаліць ад яе свячу і прынесці віфлеемскае святло — знак міру і дабра — сабе дадому.

Сёння ж віфлеемскі агонь працягне падарожжа па Беларусі, а заўтра адправіцца ў Маскву.

Віфлеемскі Агонь міру і сяброўства — міжнародная акцыя скаўтаў, ініцыяваная больш дваццаці гадоў таму аўстрыйскім дзяржаўным тэлеканалам ORF. У Беларусі акцыя-эстафета праводзіцца ўжо дзявяты год.

БЕЛТА