Віктар Гарбачоў: У мяне ніякіх рознагалоссяў з Шумчанкам няма
Адзін з кіраўнікоў прадпрымальніцкага руху, лідэр аб'яднання "За свабоднае развіццё прадпрымальніцтва" Віктар Гарбачоў у інтэрв'ю Еўрарадыё пракаментаваў сітуацыю з правядзеннем сённяшняга Маршу прадпрымальнікаў. Нагадаем, на мітынгу былі прынятыя дзве рэзалюцыі - спачатку тая, якую падрыхтавала аб'яднанне "Перспектыва" і яго кіраўнік Анатоль Шумчанка, пасля - дакумент аб'яднання "За свабоднае развіццё прадпрымальніцтва".
Віктар Гарбачоў: "У мяне ніякіх рознагалоссяў з Шумчанкам няма. І ніколі ні з кім не было. Я заўсёды кансалідаваўся і заклікаў усе структуры сесці за стол перамоў і распрацоўваць сумесна дакументы. Што мы і робім з шэрагам арганізацый. Адзіная структура, якая заўсёды аднеквалася ды адмаўлялася - гэта "Перспектыва". Гэта хай Шумчанка адказвае, навошта ён так робіць, што яму падабаецца ці не падабаецца. Мяне гэта не цікавіць. Мяне цікавіць агульны вынік усіх нашых дзеянняў, які павінны быць на карысць усім нашым прадпрымальнікам".