Віктар Лукашэнка сустрэўся з эмірам Катара

Памочнік Аляксандра Лукашэнкі па нацыянальнай бяспецы Віктар Лукашэнка правёў перамовы з эмірам Катара шэйхам Хамадам бін Халіфа Ааль Сані. Перамовы адбыліся ў сталіцы Катара Досе і тычыліся "супрацоўніцтва паміж Катарам і Беларуссю па шэрагу пытанняў, якія прадстаўляюць узаемны інтарэс", — паведамляе БелаПАН са спасылкай на газету Gulf Times.

На сустрэчы прысутнічаў віцэ-прэм'ер Катара Абдула бін Хамад Аль-Атыя, які ўзначальвае нафтавую дзяржкампанію Qatar Petroleum.