Віктар Шалкевіч адзначае 50-гадовы юбілей

Вядомы беларускі актор і бард Віктар Шалкевіч адзначае 9 лютага свой 50-гадвоы юбілей. Сёння ён ладзіць канцэрт для вузкага кола сяброў у Гродне. 15 лютага, як паведамляе сайт "Мы", адбудзецца канцэрт Шалкевіча ў мінскім Палацы прафсаюзаў.  Шалкевіч — аўтар шасці альбомаў: "Правiнцыя", "Смутны беларускi блюз", "Балады i рамансы", "Добрай ранiцы", "За сто крокаў пекла Вострае Брамы", "Гарадзенец прызямлiўся ў Мінску". Лаўрэат агульнабеларускіх і міжнародных конкурсаў аўтарскай песні.