Віктар Шэйман вярнуўся ў Беларусь з Венесуэлы

У Беларусь вярнулася з Венесуэлы беларуская дэлегацыя на чале з Віктарам Шэйманам. Як паведамляе БЕЛТА, у Каракасе былі праведзеныя перамовы з вышэйшымі дзяржаўнымі асобамі краіны, падчас якіх былі абмеркаваныя пытанні развіцця двухбаковага гандлёва-эканамічнага і навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва.

У прыватнасці, абгаворвалася хада выканання раней дасягнутых дамоўленасцяў у галіне нафтаздабычы і нафтахіміі.