Віктар Шэйман займаецца выбарчай кампаніяй Лукашэнкі (Відэа)

Цэнтральныя тэлеканалы ўвечары 7 кастрычніка паказалі сюжэт з нарады Аляксандра Лукашэнкі па прэзідэнцкіх выбарах. Акрамя кіраўніка яго ініцыятыўнай групы міністра адукацыі Аляксандра Радзькова на нарадзе прысутнічаў былы сакратар Савета бяспекі, а цяпер асабісты памочнік Лукашэнкі Віктар Шэйман. Нагадаем, што Шэймана ў шэрагу іншых беларучкіх чыноўнікаў падазраюць у датычнасці да выкраданняў і забойстваў апазіцыянераў Віктара Ганчара, Юрыя Захаранкі, Анатоля Красоўскага і журналіста Змітра Завадскага.